У матчы першага круга US Open Карэн Хачанаў саступіў Даніэлю Эвансу. Паядынак доўжыўся 5 гадзін 35 хвілін.

Расіянін Карэн Хачанаў (22-і нумар рэйтынгу) сустракаўся з прадстаўніком Вялікабрытаніі Даніэлем Эвансам (184). Гульня доўжылася пяць сэтаў і ўключала тры тай-брэйкі. Хачанаў, нягледзячы на статус фаварыта, прайграў брытанцу- 7:6, 6:7, 6:7, 6:4, 4:6.
Папярэдні рэкорд на Адкрытым чэмпіянаце ЗША быў пастаўлены ў паўфінале 1992 года. Матч з удзелам Майкла Чанга і Стэфана Эдберга доўжыўся 5 гадзін 26 хвілін.
«У чацвёртай партыі мне давялося праверыць, які сэт мы гуляем. Я не быў да канца ўпэўнены, які гэта сэт», — сказаў пасля перамогі Эванс.
«Я, вядома, буду ганарыцца. Так, гэта проста шалёны, шалёны матч. Думаю, запомню яго, відавочна, назаўжды. Насамрэч не ведаю. Я не магу цяпер выказаць гэта словамі», — дадаў тэнісіст.
Самы доўгі матч у гісторыі гэтага віду спорту быў у 2010 годзе на «Уімблдоне». Тады на турніры яшчэ не было тай-брэйка ў пятым сэце. Джон Ізнер і Нікаля Маю змагаліся 11 гадзін 5 хвілін. Ізнер быў мацнейшы: 6:4, 3:6, 6:7, 7:6, 70:68.