З 1 ліпеня банкі ўводзяць чарговыя змены па наяўных. Гэтым разам — па аперацыях у прыладах самаабслугоўвання. Прычына — патрабаванне Нацбанка. Яшчэ адзін банк змяніў камісію па аперацыях з наяўнымі фізічных асоб-нерэзідэнтаў.

«Сбер Банк (Беларусь)» папярэдзіў кліентаў, што з 1 ліпеня ўвёў абмежаванні па папаўненні картак наяўнымі праз прылады самаабслугоўвання. Прычына — адсутнасць ідэнтыфікацыі кліента.
У банку ўдакладняюць, што цяпер у тэрміналах самаабслугоўвання можна «закідваць» наяўныя на карткі з наступнымі абмежаваннямі:
- папаўненне з выкарыстаннем фізічнай карткі ў беларускіх і расійскіх рублях — без абмежавання сумы;
- папаўненне карткі па яе нумары (без прысутнасці фізічнага «пластыку») у беларускіх рублях — да 1800 рублёў за адну аперацыю;
- плацяжы наяўнымі ў беларускіх рублях — да 1800 беларускіх рублёў за адзін плацеж.
У «Сбер Банк (Беларусь)» удакладняюць, што ўвялі абмежаванні праз пастанову Нацбанка «пра дадатковыя крытэры выяўлення і прыкмеце падазроных фінансавых аперацый».
З 7 ліпеня «Банк БелВЭБ» знізіў плату па аперацыях з наяўнымі грашовымі сродкамі фізічных асоб-нерэзідэнтаў.
Раней «Прыёрбанк» абвяшчаў, што з 1 ліпеня ўвядзе абмежаванне ў 50 базавых велічыняў (1850 рублёў) за адну аперацыю па аплаце паслуг наяўнымі ў прыладах самаабслугоўвання праз АРІП. Такі ліміт з’явіцца таксама на аперацыі па папаўненні рахунку наяўнымі. «Без абмежаванняў працягваць аплачваць паслугі праз АРІП і папаўняць бягучы рахунак вы можаце любым спосабам з дапамогай картак „Прыёрбанка“», — удакладнялі ў банку.
З 1 ліпеня «Беларусбанк» увёў змены па прыёме плацяжоў наяўнымі праз прылады самаабслугоўвання. Банк устанавіў ліміт па такіх паслугах — да 50 базавых велічыняў за адну аперацыю (1850 рублёў).
Чытайце таксама