Латушка заявіў, што ў НАУ ёсць інфармацыя пра дыягназ Лукашэнкі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У сваім звароце прадстаўнік Кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка заявіў, што ў Лукашэнкі моцная вірусная інфекцыя. Ён спасылаецца на звесткі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

Руки Александра Лукашенко во время парада в Москве. Фрагмент фото Reuters
Рукі Аляксандра Лукашэнкі падчас параду ў Маскве. Фрагмент фота Reuters

— Паводле пэўных звестак, якія паступаюць у НАУ, у Лукашэнкі інфекцыйна-алергічны міякардыт, — адзначыў у сваім звароце Павел Латушка. Крыніцы гэтай інфармацыі палітык не раскрыў.

Інфекцыйна-алергічны міякардыт — гэта запаленчае паражэнне сардэчнай мышцы як адказ на інфекцыю. Сімптомы інфекцыйна-алергічнага міякардыту ўключаюць дыхавіцу, недамаганне, сэрцабіцце, болі ў сэрцы, умераныя болі ў суставах.

Нагадаем, сёння дэпутат расійскай Дзярждумы заявіў, што Лукашэнка хварэе. Ён таксама адзначыў, што яму вядомы дыягназ, і дадаў, што гэта не кавід.