Сілавікі разграмілі кватэру журналістаў Дзяніса Дудзінскага і Кацярыны Раецкай
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Сілавікі разграмілі кватэру Дзяніса Дудзінскага і Кацярыны Раецкай. Відэа ўчыненага пагрому апублікаваў 12 ліпеня набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.

Квартира Дудинского после "обыска". Июль 2023 года. Скриншот видео
Кватэра Дудзінскага пасля «ператрусу». Ліпень 2023 года. Скрыншот відэа

Набліжаныя да сілавых структураў крыніцы абвінавацілі Дзяніса Дудзінскага ў тым, што ён у сваіх публічных выступах «не раз заяўляў пра падтрымку тэрарызму і выказваў гатоўнасць аказаць садзейнічанне дыверсійным групам».

Квартира Дудинского до "обыска". Июль 2023 года. Скриншот видео
Кватэра Дудзінскага пасля «ператрусу». Ліпень 2023 года. Скрыншот відэа

«Распачатая крымінальная справа. У яго дзвюх кватэрах былі праведзеныя ператрусы ў мэтах выяўлення схованак і іншых прыкмет садзейнічання тэрарызму», — паведаміў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.

Па выніках «ператрусу» было апублікаванае відэа. У роліку можна заўважыць, як дагледжаная кватэра пасля візіту сілавікоў аказалася разгромленай.

Квартира Дудинского после "обыска". Июль 2023 года. Скриншот видео
Кватэра Дудзінскага пасля «ператрусу». Ліпень 2023 года. Скрыншот відэа

Нагадаем, Дзяніс Дудзінскі, які раней працаваў на тэлеканале «Беларусь 1», і ягоная жонка Кацярына Раецкая з’ехалі з Беларусі ва Украіну летам 2021 года. Пасля пачатку вайны яны пераехалі ў Польшчу.

У верасні 2020 года Дзяніс Дудзінскі атрымаў 10 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (артыкул 24.23 КаАП). У кастрычніку яго аштрафавалі па гэтым жа артыкуле на 675 рублёў (каля 270 даляраў).

Чытайце таксама