Супрацоўніцу EPAM, якая вярнулася ў Беларусь, будуць судзіць за «фінансаванне вайны»
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Супрацоўніцу EPAM Дзіяну Завадскую затрымалі пасля вяртання ў Беларусь з Грузіі і завялі на яе крымінальную справу. Цяпер жыхарка Брэста стане перад судом па абвінавачанні ў фінансаванні ўзброенага канфлікту і грубым парушэнні грамадскага парадку, паведамляе «Наша Ніва».

Фото: Innstagram / dissma
Фота: Instagram/dissma

Справу Завадскай пачнуць разглядаць у Брэсцкім абласным судзе 26 лютага. Працэс пройдзе ў закрытым рэжыме. Ёй пагражае да дзесяці гадоў калоніі.

Адзначаецца, што пасля пачатку вайны жанчына разам са сваім сямігадовым сынам з’ехала жыць у Грузію, але неўзабаве вярнулася ў Беларусь. У яе акаўнце ў Instagram апублікаваны здымак з Варшавы 29 чэрвеня 2023 года, а праз тры дні, 2 ліпеня 2023-га, яна падзялілася фатаграфіяй з Мірскага замка. Пасля гэтага на яе старонках у сацсетках больш не з’яўлялася ніякіх паведамленняў.